Спадчына: Гельтман Віктар
Панядзелак, 27 Люты 2017 09:57
23 снежня 2016 г. — 220 гадоў з дня нараджэння Віктара Гельтмана (1796–1874), удзельніка паўстання 1830–1831 гг.
Віктар Гельтман нарадзіўся 23 снежня 1796 года ў вёсцы Вярховічы Брэсцкага павета Слонімскай губерні (цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобласці), дзе яго бацька служыў адміністратарам маёнтка графа Аляксандра Хадкевіча. Граф не толькі фінансава дапамог Віктару скончыць Свіслацкую гімназію (1810–1815), але і ўзяў да сябе на працу бібліятэкарам і захавальнікам мінералагічнага і нумізматычнага кабінетаў.